Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Успамін св. Тэрэзы ад Езуса адзначаць у капліцы Маці Божай Шкаплернай у Мінску
Анонсы
14.10.2016 11:55

15 кастрычніка ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла. Гэта асаблівы дзень для братоў і сясцёр кармэліцкага Ордэна, бо св. Тэрэза разам са св. Янам ад Крыжа ў XVI ст. правялі рэформу Ордэна, вяртаючы яго да першаснага Устава. Па-святочнаму гэты дзень перажывуць таксама айцы кармэліты босыя разам з парафіяй Божага Цела ў Мінску.

Усе, каму блізкая духоўнасць тэрэзіянскага Кармэлю, запрашаюцца на святую Імшу ў капліцу Маці Божай Шкаплернай (вул. Герасіменкі, 6/1). Імшу ўзначаліць кс. Кірыл Бардонаў, дырэктар партала Catholic.by. Пасля Эўхарыстыі святар асвяціць новую фігуру Маці Божай Фацімскай, якая будзе ўстаноўлена перад уваходам у капліцу. Потым удзельнікі пройдуць у фацімскай працэсіі са свечкамі вакол святыні.

Урачыстасць пачнецца ў 18.30 Ружанцам, які будуць праводзіць дзеці парафіі, сімвалізуючы маленькіх пастушкоў з Фацімы.

А. Сяргей Трысцень ОСD

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.