У Віцебску пройдзе каталіцкі фестываль «Дні хрысціянскай культуры» (+праграма) |
Анонсы
|
14.10.2016 13:44 |
3 снежня ў Віцебску распачнецца каталіцкі фестываль «Дні хрысціянскай культуры», які будзе працягвацца да 6 студзеня 2017 года.
У праграме фестывалю выстаўкі работ дзіцячай творчасці, выступленне парафіяльных хораў, наведванне валанцёрамі «Карытас» пацыентаў дзіцячага шпіталя ў Віцебску і інш. ап : 3 снежня
- 12.00 — выстаўка работ дзіцячай творчасці «Калядная казка» (клуб «Чароўная нітка», дзіцячае аб’яднанне «Фларыстыка», студыя «Амарыліс», студыя «Салікс»). Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28)
10 снежня
- 11.00 — выстаўка работ дзіцячага мастацтва (клуб «Чароўная нітка», дзіцячае аб’яднанне «Фларыстыка», студыя «Амарыліс», студыя «Салікс», дзіцячае аб’яднанне «Залатая саломка»). Касцёл Святога Духа (вул. Чкалава, 5а)
14 снежня
- 18.30 — калядная літаратурная вечарына на тэму Божага Нараджэння (мадэратар — Францішак Сіўко). Грамадская зала пры касцёле Езуса Міласэрнага (вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28)
15 снежня
- 16.00 — выстаўка «Цуды Раства» ў Віцебскім абласным метадалагічным цэнтры народнай творчасці. Выстаўка дзіцячай творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і сярэдніх школ Віцебска (аддзел «Выяўленчае мастацтва»).
16 снежня- 16.00 — выстаўка «Зімовыя цуды» ў Віцебскім абласным мастацкім музеі. Выстаўка дзіцячай творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і сярэдніх школ Віцебска (аддзел «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»)
17 снежня - 10.00 – 15.00 — II Навукова-практычная канферэнцыя «Каляды як феномен агульначалавечай культуры» ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. Машэрава (пр-т Маскоўскі, 33)
25 снежня - Канцэрт харавых калектываў парафій Віцебска
29 снежня - 14.00 — каляднае віншаванне каталіцкіх парафій Віцебска для пацыентаў Віцебскага дзіцячага абласнога клінічнага шпіталя» (сумесна з «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі)
30 снежня - 14.00 — «Святы Мікалай віншуе з Калядамі». Тэатралізаванае наведванне пацыентаў дзіцячых аддзяленняў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы (вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 37). Праводзіцца сумесна з «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі
31 снежня - 17.00 — чытацкія сустрэчы (навуковы мадэратар — прафесар філалогіі Іван Лапін). Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28)
5 студзеня - 10.00 – 15.00 — конкурс нацыянальных батлеек з удзелам дзіцячых калектываў каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі і іншых калектываў горада. Палац творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска
6 студзеня - 19.00 — калядны канцэрт артыстаў Віцебскай дзяржаўнай абласной філармоніі. Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28)
Паводле catholicnews.by (IL)
|