Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінску праходзіць XІ Мiжнародны фестываль духоўнай музыкi
Анонсы
17.11.2016 08:29

З 12 кастрычніка ў Мінску праходзіць XІ Мiжнародны фестываль духоўнай музыкi «У гонар святой Цэцылii». Па традыцыі музычны форум адбываецца ў касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9). Музычныя вечары працягнуцца да 30 лістапада.

Распачаўся фестываль вечарам арганнай музыкі з Ёганам Трумэрам (Аўстрыя), які ўжо не ўпершыню бярэ ў ім удзел.

Таксама ў белай катэдры ўжо прагучалі творы ў выкананні Народнай харавой капэлы БДУ (мастацкія кіраўнікі — Аляксандр і Вольга Мінянковы), хору «Salutaris» (мастацкі кіраўнік — Вольга Янум), прайшлі вечары арганнай музыкі з удзелам Кацярыны Нікалаевай (Беларусь) і Маціяса Якаба (Германія), адбыўся вечар камернай музыкі з ансамблем духавых інструментаў «Amadis Brass» (Вольга Падгайская, арган). 2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, адбылася святая Імша-рэквіем (хор архікатэдральнага касцёла).

Праграма

Аўторак, 22 лістапада

18.30 — успамін святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і музыкантаў
18.30 — урачыстая святая Імша
(хор, салісты і інструментальны ансамбль архікатэдральнага касцёла)

Субота, 26 лістапада

19.30 — вечар арганнай музыкі
(Яўген Марыя Фагіяні, Італія)

Серада, 30 лістапада

19.30 — вечар арганнай музыкі
(Вікторыя Гамазава, Расія. Мастацкi кiраўнiк — Уладзiмiр Неўдах)

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.