Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дыяканскае пасвячэнне адбудзецца ў Пінску
Анонсы
15.10.2016 14:58

22 кастрычніка ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбудзецца сакрамэнт пасвячэння, падчас якога для Касцёла ў Беларусі будуць устаноўлены два новыя дыяканы.

Дыяканамі стануць два навучэнцы 6-га курсу Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага — Антон Анціпенка і Андрэй Багдановіч. Пасвячэнне ўдзеліць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Антон Анціпенка нарадзіўся 6 кастрычніка 1984 г. у Краснаполлі (Магілёўская вобласць). Вырас у Новай Мышы (Баранавіцкі раён), дзе скончыў сярэднюю школу. Вышэйшую адукацыю атрымліваў у Седльцах (Польшча), а пасля ў Мінску. У 2010 г. паступіў у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Андрэй Багдановіч нарадзіўся 4 лістапада 1993 г. у вёсцы Палонка (Баранавіцкі раён), дзе ў 2011 г. скончыў сярэднюю школу. У тым жа годзе паступіў ў Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.