Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Кандрусевіч удзеліць прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні ў Мінску
Анонсы
18.10.2016 13:04

5 лістапада ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі падчас Імшы ў 12.00 Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Паўлу Трону і дыяканскае пасвячэнне семінарысту Аляксею Пілевічу.

Дыякан Павел Трон нарадзіўся 15 снежня 1989 года ў горадзе Вілейка. У 2006 годзе скончыў дзевяць класаў Вілейскай сярэдняй школы № 1, а ў 2009 годзе — Вілейскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж. Вучыўся ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску, якую скончыў у 2016 годзе. 25 кастрычніка 2015 года з рук біскупа Юрыя Касабуцкага атрымаў дыяканскае пасвячэнне.

Аляксей Пілевіч нарадзіўся 14 мая 1982 года ў Лідзе. Паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў Гродне паступіў у Плоцкую духоўную семінарыю (Польшча), якую скончыў у 2015 годзе. Душпастырскую практыку перад пасвячэннем праходзіў у катэдральнай парафіі ў Мінску.

(KB)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.