Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Як вырашаць канфлікты ў сям’і — тэма рэкалекцыйнага курса ў Оршы |
Анонсы |
21.10.2016 13:33 |
4–6 лістапада ў Оршы адбудзецца рекалекцыйны курс «Кана» на тэму «Як вырашаць канфлікты ў сям’і?». Курс «Кана» — гэта духоўныя практыкаванні на сямейную тэматыку. Як навучыцца любіць? Месца эмоцый у сямейных адносінах. Што значыць быць паслухмянай? Як навучыцца размаўляць? Ці можна пазбегнуць канфліктаў? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы падчас рэкалекцый. На курс пажадана прыязджаць мужу і жонцы разам, але таксама можа прыехаць кожны, хто зацікаўлены дадзенай тэмай. Запіс трывае да 31 кастрычніка па тэлефоне: Паводле catholicnews.by |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.