Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Лідзе пройдзе сустрэча сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі
Анонсы
25.10.2016 10:54

12 лістапада ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе пройдзе дыяцэзіяльная сустрэча сем’яў. «Падчас сустрэчы хочам маліцца за ўсе сем’і нашай дыяцэзіі, каб былі моцныя Богам і захоўвалі вернасць тым вартасцям, якія з’яўляюцца фундаментам сямейнага інстытута», — адзначаецца ў паведамленні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з нагоды дыяцэзіяльнай сустрэчы сем’яў.

ф Паведамленне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча
з нагоды дыяцэзіяльнай сустрэчы сем’яў

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры! Дарагія сужэнцы!

З вялікай радасцю хачу запрасіць усіх вас да ўдзелу ў сустрэчы сем’яў нашай дыяцэзіі, якая запланавана на 12 лістапада і пройдзе ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе. Асабліва на малітоўную сустрэчу запрашаю сужэнцаў, якія ў гэтым годзе адзначаюць свае сужэнскія юбілеі. Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаю дзяцей і моладзь — будучыню нашага Касцёла і народа.

Падчас сустрэчы хочам маліцца за ўсе сем’і нашай дыяцэзіі, каб былі моцныя ў Богу і захоўвалі вернасць тым вартасцям, якія з’яўляюцца фундаментам сямейнага інстытута.

Святой Сям’і даручаю кожнае сужэнства і кожную сям’ю нашай дыяцэзіі. Адначасова запэўніваю ў сваёй пастаяннай малітве ў вашых інтэнцыях. Усім і кожнаму ўдзяляю пастырскае благаслаўленне.

Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі

Гродна, 25 верасня 2016 г.

Святарам належыць прачытаць гэтае паведамленне вернікам падчас парафіяльных аб’яў на нядзельных Імшах 30 кастрычніка і 6 лістапада.

a Праграма сустрэчы сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі
12 лістапада (Ліда, парафія Святой Сям’і)

  • 10.30 — рэгестрацыя груп і прывітанне
  • 11.00 — канферэнцыя для сем’яў
    — праграма для дзяцей (з аніматарамі)
  • 11.30 — перапынак на каву
  • 12.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 13.00 — сведчанні сужэнцаў
  • 13.45 — перапынак на абед
  • 14.15 — святая Імша з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў (узначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч)
    — Акт аддання сем’яў Маці Божай. Заканчэнне.

У праграме прадугледжаны абед у індывідуальным парадку.

Пра ўдзел у сустрэчы неабходна паведаміць да 7 лістапада.

Кантакты:
+375 29 78 40 572, 8 0152 74 00 73
e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.