Семінар, які пройдзе з 3 па 10 лістапада, арганізоўваецца парафіяй Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку супольна з мясцовымі ўладамі. Галоўная мэта форуму, як паведаміў кс. Юрый Жэгарын, — «праз тых, ад каго шмат залежыць — а гэта, між іншым, педагогі, урачы, сацыяльныя работнікі, — давесці да свядомасці грамадства, што жыццё чалавека каштоўнае ад зачацця да натуральнай смерці, што сямейныя каштоўнасці — гэта сапраўднае багацце».
У праграме семінара — лекцыі для медыкаў, педагогаў і сацыяльных работнікаў, майстар-класы, выстаўка на тэму абароны жыцця, выязныя семінары па школах Навагрудка і раёна, круглы стол з падвядзеннем вынікаў.
У мерапрыемстве будзе прымаць удзел каманда дабрачыннага пралайф-фонда «Адкрытыя сэрцы» з Магілёва.
Сустрэчы з медыкамі і педагогамі будзе праводзіць урач Людміла Баракава, акушэр-гінеколаг вышэйшай катэгорыі, інструктар метаду распазнавання плоднасці (Расія).
Праграма
3-4 лістапада — агульная тэма для педагогаў, медыцынскіх і сацыяльных работнікаў
- «Беларуская сям’я сёння. Актуальныя пытанні дэмаграфіі. Абарона жыцця ў сям’і ў Беларусі»
5 лістапада — 1 дзень семінара
- 11.00 — прывітальнае слова. Знаёмства. Прэзентацыя выстаўкі «Два шляхі: што выбіраеш ты?»
- 12.00 — «Наступствы сексуальнай рэвалюцыі. Ці магчыма сёння гаварыць пра нявіннасць?» (прычыны захаваць нявіннасць да шлюбу)
- 13.00 — «Дэмаграфічны крызіс у свеце і ў Беларусі» (адмаўленне ад нараджэння дзяцей)
- 14.00 — абед
- 15.00 — «Грамадзянскі шлюб або “пробная сям’я”». Пытанні статыстыкі і псіхалогіі
- 16.00 — «”Інгрэдыенты” сямейнага шчасця»
- 17.00–17.20 — перапынак на каву
- 17.20 — «Праўда пра кантрацэпцыю»
- 18.00 — «Метад распазнавання плоднасці. Экалогія сужэнства»
6 лістапада — 2 дзень семінара
- 10.30 — рэфлексія
- 11.00 — «Цуд жыцця: развіццё дзіцяці ад зачацця да нараджэння. Быць або не быць (аборт)?»
- 12.00 — «Штучнае апладненне: статыстыка, прычыны і наступствы»
- 13.00 — «Гендар: 50 адценняў безразважнасці. Наступствы прапаганды гендарнай ідэалогіі ў свеце»
- 14.00 — абед
- 15.00 — «Пытанні эўтаназіі і сучаснай еўгенікі. Досвед і перспектывы»
- 16.00 — «Асаблівыя дзеці — асаблівы дар»
- 17.00–17.20 — перапынак на каву
- 18.00 — «Фемінізм: эмансіпацыя шчасця. Айцоўства: шляхі выйсця з крызісу»
7 лістапада — 3 дзень семінара
- 11.00 — разгляд практычных пытанняў па чытанні лекцый. Псіхалагічная падрыхтоўка. Уменне весці дыялог. Аратарскія сакрэты. Дрэс-код
- 12.00 — дзейнасць Фонда. Семінары і акцыі. Матэрыялы
- 13.00 — падвядзенне вынікаў. Дзяленне досведам
- 14.00 — абед
8–9 лістапада
- Прэзентацыя выстаўкі «Два шляхі: што выбіраеш ты?» і лекцыі ў школах для навучэнцаў.
10 лістапада
У праграме магчымы змены.
Запіс на семінар па тэлефонах: +375 29 306-22-22 (velcom) +375 33 306-22-22 (МТС)
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(VGr)
|