Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
26 лістапада ў Брэсце пройдзе сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі |
Анонсы
|
21.11.2016 15:08 |
Моладзь Пінскай дыяцэзіі запрашаецца на малітоўную сустрэчу і начное чуванне. Сустрэча пройдзе 26 лістапада ў Брэсце ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа (вул. Леніна, 34). Пачатак у 18.00.
a Праграма
- 18.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
- 19.00 — вячэра
- 20.00 — даклад на тэму «Міласэрнасць — найбольшая ўласцівасць Бога» (кс. Валерый Марціноўскі)
- 21.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 23.30 — падрыхтоўка да літургіі
- 00.00 — святая Імша
- 01.30 — перапынак на каву
- 02.30 — прадстаўленне інсцэніровак (рыхтуе моладзь кожнай парафіі)
- 03.30 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 04.00 — праца ў групах
- 05.00 — абмеркаванне вынікаў
- 06.00 — заканчэнне
Арганізатары просяць кожнага ўдзельніка узяць з сабою карымат і спальнік. Паведаміць аб сваім удзеле неабходна да 23 лістапада.
Падрабязная інфармацыя і запіс удзельнікаў па тэлефоне: +375 29 226 44 29 (МТС) — кс. Аляксандр Канановіч
(VGr)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.