Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
28 кастрычніка камерны хор «Polifonica» выступіць на Залатой Горцы ў Мінску |
Анонсы |
28.10.2016 09:50 |
28 кастрычніка ў мінскім касцёле святога Роха на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44а) камерны хор «Polifonica» выступіць з канцэртнай праграмай «Паліфанічны вернісаж». Дырыжор хора — Павел Шэпелеў, хормайстар — Ларыса Ядлоўская. Пачатак канцэрта ў 19.30. Уваход вольны. «Polifonica» — аматарскі хор, заснаваны ў 2010 годзе. Ён складаецца з 30 удзельнікаў, кожны з якіх мае досвед харавога спеву. У рэпертуары калектыву — творы беларускай народнай музыкі як царкоўнага, так і свецкага зместу. Хор дэманстраваў сваё выканальніцкае майстэрства ў Германіі, Польшчы, Iталii, Iрландыi, Нiдэрландах, Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi, на Сардынii, у Японii. (VGr) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.