Семінарыя ў Пінску запрашае на сустрэчу міністрантаў і тых юнакоў, якія разважаюць над пакліканнем |
Анонсы |
29.10.2016 16:14 |
3-4 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца сустрэча міністрантаў, а таксама тых маладых людзей, якія разважаюць над сваім пакліканнем. У праграме сустрэчы запланаваны майстар-класы для міністрантаў, духоўна-пазнавальныя канферэнцыі, спартыўная і забаўляльная сустрэчы, магчымасць размовы з семінарыстамі і духоўнымі айцамі семінарыі. Для юнакоў, якія разважаюць над сваім пакліканнем, плануюцца дадатковыя духоўныя пункты праграмы. (AG) |