Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца сустрэча малітоўных рухаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Анонсы
03.11.2016 16:03

5 лістапада ў архiкатэдральным касцёле Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў Мiнску адбудзецца сустрэча малітоўных рухаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

На святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці запрашаюцца ўдзельнікі малітоўных рухаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адказныя за іх святары — Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці, Апостальства дапамогі душам чыстцовым, «Жывы Ружанец», ІІІ Францішканскі і ІІІ Кармэліцкі ордэны, а таксама ўсе, хто жадае далучыцца да малітваў за памерлых і за душы чыстцовыя.

Пачатак сустрэчы — а 10-й гадзіне.

Праграма:

  • 10.00 — даклад «Чысцец – праяўленне Божай міласэрнасці», кс. Ігар Лашук
  • 10.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (споведзь, Фацімская Навэнна, Ружанец)
  • 12.00 — урачыстая святая Імша, падчас якой адбудзецца сакрамэнт святарства. Узначаліць Эўхарыстыю арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Адказныя — кс. Ігар Лашук, дыяцэзіяльны апякун руху АДДЧ; Аліна Новікава, аніматарка руху АДДЧ.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.