Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пілігрымы з усёй Беларусі збяруцца на супольнай малітве ў Вільнюсе
Анонсы
16.11.2016 09:36

19 лістапада ў Вільнюсе ў касцёле св. Тэрэзы пры Вострай Браме адбудзецца святая Імша для пілігрымаў з Беларусі. Эўхарыстычная літургія распачнецца ў 15.00.

У лістападзе, калі Касцёл адзначае ўспамін Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай), пілігрымкі з Беларусі да Вострай Брамы ладзяцца штогод.

Маці Божая Вастрабрамская ўшаноўваецца хрысціянамі як заступніца Літвы і Беларусі. Культ Маці Божай з Вострай Брамы вельмі распаўсюджаны ў Беларусі, а копію абраза можна сустрэць у многіх беларускіх святынях — як каталіцкіх, так і праваслаўных.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.