Мюзікл па «Апокрыфу» Максіма Багдановіча пакажуць у Белдзяржфілармоніі |
Анонсы |
16.11.2016 17:14 |
10 снежня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі будзе прадстаўлены мюзікл-прыпавесць па апавяданню Максіма Багдановіча «Апокрыф» да 125-годдзя класіка беларускай літаратуры. Мюзікл будзе ісці ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца, Дзяржаўнага камернага хора Беларусі пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай і фальклорнага гурта ў складзе Аляксандры Грахоўскай, Святланы Яфімавай і Таццяны Пладуновай. Кіраўнік пастаноўкі — Ларыса Сімаковіч. Салісты — Ян Жанчак (Музыка), Дзіяна Трыфанава (Душа), Ігар Задарожны (Апостал Пётра), Аляксандр Ляпуноў (Апостал Юры) і Уладзіслаў Даніловіч (Гаспадар). Пачатак у 19.00. Апавяданне Максіма Багдановіча «Апокрыф» упершыню было надрукавана ў «Каляднай пісанцы» ў 1913 годзе і было створана па прыкладзе жанру апокрыфаў у хрысціянскай міфалогіі. |