Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі для сямейных пар «Сужэнскія сустрэчы» адбудуцца ў Баранавічах
Анонсы
17.11.2016 15:09

25-27 лістапада ў Баранавічах у Доме Святой Тройцы па вул Шаўчэнкі, 6 пройдуць рэкалекцыі руху «Сужэнскія сустрэчы». Удзельнікамі рэкалекцый могуць быць усе жадаючыя сужэнствы, нягледзячы на канфесійную прыналежнасць і наяўнасць царкоўнага шлюбу.

Мэтай гэтых рэкалекцый з'яўляецца паглыбленне і аднаўленне, а часта – адбудова нанова адносін паміж мужам і жонкаю. Наогул запрашаецца кожная сужэнская пара, якая мае намер развіваць сваё сямейнае жыццё, напаўняць яго любоўю і паразуменнем.

Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, завяршаюцца ў нядзелю каля 15.00.

«Езус часам пераставаў прапаведаваць і адыходзіў у пустыню, каб маліцца, пабыць сам-насам з самім сабой і з Айцом. Рэкалекцыі "Сужэнскіх сустрэч" – гэта свайго роду выхад у пустыню. Муж і жонка пакідаюць усе хатнія, прафесійныя абавязкі і з'язджаюць з дому, каб два дні пабыць адно з адным і з Богам. А таксама гэта адмысловая магчымасць падрыхтаваць свае сэрцы да перажывання перыяду Адвэнту і Божага Нараджэння: “Падрыхтуйце дарогу Пану”», – адзначаюць арганізатары.   

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца:

Аляксандр і Святлана Квяткоўскія +375 29 529 93 50 МТС, +375 29 644 26 05 Velcom
                            
Сайт: www.suvstrechi.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.