Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Спектакль «Прамяністыя далоні Безаганнай» пакажуць у мінскім Чырвоным касцёле
Анонсы
24.11.2016 18:07

27 лістапада, у I нядзелю Адвэнту, у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены адбудзецца спектакль «Прамяністыя далоні Безаганнай», які прадставяць дзеці.

Спекталь пачнецца ў 16.00, пасля святой Імшы на 15.00.

27 лістапада – гадавіна аб'яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі св. Кацярыне Лабурэ ў Парыжы ў 1830 годзе, якія мелі месца ў касцёле сясцёр ордэна Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поль. Падчас гэтага аб’яўлення Марыя паказала выяву медаліка і, абяцаючы шматлікія ласкі, дала Кацярыне заданне, каб яго вырабілі і распаўсюджвалі.

Найсвяцейшая Панна сказала: «Трэба адчаканіць медалiк па гэтаму ўзору



усе, хто будуць з пашанай насiць яго i штодня малiцца малiтвай, змешчанай на iм, атрымаюць вялiкую ласку Божую» (св. Кацярына Лабурэ).

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.