Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
10 снежня распачынаецца фестываль «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны»
Анонсы
05.12.2016 15:59

Пастаўскі дэканат Віцебскай дыяцэзіі сумесна з мясцовым райвыканкамам і Беларускім фондам культуры арганізуюць IV музычны фестываль «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны».

Фестываль будзе праходзіць у Паставах 10-11 снежня.р Праграма фестывалю:

10 снежня

  • 18.30 – урачыстае адкрыццё фестывалю. Канцэртная праграма «Авэ Марыя» (касцёл св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах)

11 снежня

  • 11.00 – канцэрт арганнай музыкі (касцёл св. Яна Хрысціцеля ў Камаях)
  • 11.00 — канцэрт арганнай музыкі (касцёл св. Тадэвуша ў Лучаі)
  • 14.00 – урачыстае закрыццё фестывалю. Канцэрт арганнай музыкі (касцёл св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах)

У фестывалі прымаюць удзел:

  • Канстанцін Шараў, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў
  • Вольга Падгайская, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат міжнародных конкурсаў
  • Тамара Рэмез, салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў
  • Аляксандр Хумала, саліст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, галоўны дырыжор музычнай капэлы «Санорус»
  • Віктар Кісцень, журналіст-каментатар Беларускага радыё, арганіст
  • Маргарыта Захарыя, дыктар замежнай рэдакцыі «Радыё Беларусь»

Тадэвуш Стружэцкі, аўтар праекта і арганізатар фестывалю

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.