Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У гродзенскай семінарыі пройдуць рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў (+праграма)
Анонсы
20.12.2016 11:46

З 6 па 8 студзеня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» на тэму «...Прыйшлі пакланіцца Яму (Мц 2, 2)».

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе юнакі, а асабліва міністранты, ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні, а таксама цікавага разважання над сваім жыццёвым шляхам, каб яшчэ раз спытаць сябе ў сэрцы: да чаго мяне кліча Бог?

Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

Аб удзеле ў рэкалекцыях просьба паведаміць да 3 студзеня — колькасць месцаў абмежаваная.

Адказныя за рэкалекцыі:

  • кс. Валерый Быкоўскі +375 (29) 695 24 69
  • кс. Андрэй Лішко +375 (29) 744 99 61

Запісацца на рэкалекцыі можна па тэлефоне: (8-0152) 77-02-34.

Праграма:

06.01.2017

  • 17.00 — прыезд, размяшчэнне
  • 18.00 — святая Імша
  • 19.00 — вячэра
  • 19.45 — сустрэча, знаёмства
  • 20.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 22.30 — адпачынак


07.01.2017

  • 8.00 — пад'ём
  • 8.30 — ранішнія малітвы
  • 9.00 — снеданне
  • 10.00 — канферэнцыя 1
  • 11.00 — разважанне над Божым Словам у групах (lectio meditatio oratio contemplatio actio)
  • 12.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 12.15 — святая Імша
  • 13.30 — абед
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 16.00 — сустрэча ў групах (катэхеза)
  • 17.00 — Літургічная сустрэча
  • 18.00 — Ружанец
  • 18.30 — вячэра
  • 20.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 22.00 — адпачынак

08.01.2017

  • 8.00 — пад'ём
  • 8.30 — ранішнія малітвы (Ютрань)
  • 9.00 — снеданне
  • 10.00 — канферэнцыя 2
  • 11.00 — агульная сустрэча, падвядзенне вынікаў
  • 12.00 — святая Імша ў катэдральным касцёле
  • 13.30 — абед
  • 14.00 — развітанне


(IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.