Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Калядны фэст» з удзелам беларускіх фальклорных гуртоў пройдзе ў Мінску 25 снежня
Анонсы
21.12.2016 15:16

25 снежня ў мінскім клубе «Re:public» пройдзе штогадовы «Калядны фэст». Гэта не толькі своеасаблівая справаздача за год аб развіцці сярэднявечнай і фолк-музыкі ў нашай краіне, але і спроба паказаць сувязь сучаснасці з мінулым.

Божае Нараджэнне — свята сямейнае, але яго можна адзначыць і ў коле сяброў — з гучнымі песнямі і народнымі танцамі.
У фестывалі прымуць удзел калектывы, якія выкарыстоўваюць у сваёй творчасці сярэднявечную і фальклорную музыку ў розных музычных апрацоўках.

Удзельнікі сёлетняга «Каляднага фэсту» — гурты «Стары Ольса», «Палац», «Irdorath», «Гістрыён», «Вурай» і іншыя.

Гледачоў таксама чакаюць сярэднявечныя і народныя танцы. Усе, хто прыйдуць у святочных строях, атрымаюць у падарунак кампакт-дыск з беларускай народнай  музыкай.

Нязменны вядучы фэста — лiдар гурта «Стары Ольса» Змiцер Сасноўскi.

Даведкі па тэл.: +375 (029) 649-08-88, +375 (033) 309-11-37

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.