Рэкалекцыі для юнакоў пройдуць у пінскай семінарыі |
Анонсы |
24.12.2016 08:20 |
З 3 па 5 студзеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску пройдуць рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў ад 14 гадоў. Пачатак сустрэчы ў аўторак 3 студзеня ў 12.00. Жадаючыя могуць прыехаць раней — вечарам 2 студзеня. Навучэнцы духоўнай семінарыі разам са святарамі-фарматарамі абяцаюць багатую і разнастайную праграму, у якой будзе месца і на сур’ёзную малітву, і на вясёлыя калядныя конкурсы, і магчымасць раскрыць свае таленты. Просьба да ўсіх удзельнікаў узяць з сабой спартыўную форму, а міністрантам — сваю літургічную вопратку (комжы).
Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна праз наступныя кантакты: Кс. Андрэй Рылка |