Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі для юнакоў адбудуцца ў Лебедзеве
Анонсы
30.12.2016 14:42

З 3 па 5 студзеня 2017 г. у Лебедзеве (Маладзечанскі раён) пройдзе трохдзённая сустрэча прысвечаная распазнанню паклікання да святарства.

У гэтыя святочныя дні юнакі запрашаюцца знайсці час, каб у супольнай малітве і разважанні над Божым словам задумацца над будучай дарогай свайго жыцця. Пачатак 3 студзеня ў 13.00. Запрашаюцца юнакі ад 14 гадоў.

Арганізоўвае сустрэчу душпастырства пакліканняў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі разам з Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыяй імя святога Тамаша Авінскага.

Як дабрацца: Цягніком альбо іншым транспартам да Маладзечна. Адтуль з аўтавакзала (недалёка ад чыгуначнага вакзала) аўтобусам да Лебедзева. Аўтобусы ў накірунку Лебедзева ходзяць кожную гадзіну.

Дакладны адрас: Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в. Лебедзева, вул. Савецкая 40.

Што ўзяць з сабою: спальны мяшок альбо камплект пасцельнай бялізны, Святое Пісанне, нататнік, ручку.

Па пытаннях можна звяртацца па тэлефоне: 8-0296222310, 8-0336622310 або праз e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.