| 11 лютага ў Баранавічах пройдзе VI фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» |
| Анонсы |
| 18.01.2017 16:29 |
|
Першы раз фестываль адбыўся ў Астраўцы ў студзені 2012 года як рок-фестываль рэлігійнай песні. Другім месцам правядзення стаў Гудагай, а апошнія тры гады менавіта Баранавічы прымаюць хрысціянскія гурты з усёй Беларусі.
На баранавіцкай сцэне ўжо паспелі выступіць такія гурты, як «Laudans» (г. Мінск), «Небасхіл» (г. Мінск), «United in Spirit» (г. Баранавічы), «The Cross Way» (г. Баранавічы), «Ave» (г. Гродна), а таксама пратэстанцкія: «Papacletos», «Wisma» і «Crusade» з Брэста і іншыя. Год 2017 Паводле слоў арганізатараў, сёлета фестываль пройдзе ў новым фармаце. Як адзначыў для Catholic.by душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі кс. Павел Рудзьман, фестываль будзе ўяўляць сабой малітву, накіраваную на аб’яднанне хрысціянскай моладзі, і распачнецца ён з разважання Святога Пісання. |


Трохгадзінны канцэрт распачнецца ў 19.00 у Доме культуры тэкстыльшчыкаў. Як паведамляе
для друку