10-12 лютага «Сужэнскія сустрэчы» правядуць рэкалекцыі ў Ляскоўцы |
Анонсы |
04.02.2017 20:57 |
«Сужэнскія сустрэчы» праводзяць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 10–12 лютага ў цэнтры «Caritas» y в. Ляскоўска каля Бараўлян (Мінскі раён). Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, а заканчваюцца ў нядзелю каля 15.00. Арганізатары забяспечваюць начлег і пасілак. Неабходны ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. Мэта «Сужэнскіх сустрэч» — паглыбіць шлюбныя адносіны, дапамагчы мужу і жонцы лепш і глыбей разумець адно аднаго і асэнсаваць таямніцу іх шлюбу. Сужэнствам прапануецца такая форма дыялогу, якая, з аднаго боку, дазваляе мужу і жонцы глыбей пазнаць адно аднаго, а з другога — у выпадку непаразуменняў — дапаможа выходзіць з канфліктных сітуацый. Каб СУСТРЭЦЦА адно з адным і з Богам, трэба больш слухаць, чым казаць, больш дзяліцца, чым спрачацца, больш разумець, чым ацэньваць, а ў першую чаргу — прабачаць. Сужэнскія пары і святары — аніматары супольнасці — праз уласны досвед рыхтуюць удзельнікаў да самастойнай працы, гэта значыць да правядзення дыялогу. Гэтую працу муж і жонка праводзяць выключна ўдваіх. Уласная праца ўдзельнiкаў з’яўляецца вельмi iнтымнай i таму абавязкова застаецца таямнiцай. Сямейная пара можа за час правядзення рэкалекцый аднавіць свежасць узаемных пачуццяў, абнавіць ці нанова адбудаваць сваё адзінства. Сужэнцы пасля ўікэнду звычайна ў стане лепш вырашаць свае праблемы. Праграма складзена такім чынам, што дазваляе кожнай пары паглядзець на сваё жыццё ў духу любові і заснавана на сучасных ведах з вобласці псіхалогіі, камунікацыі і тэалогіі сям’i. На «Сужэнскія сустрэчы» прыходзяць людзі ў розным узросце, з розным досведам сямейнага жыцця, з розным узроўнем ведаў і рознай ступенню пабожнасці, з розным узроўнем перажывання пачуццяў, якія злучаюць ці падзяляюць сужэнцаў. На ўікэнд могуць прыехаць як так званыя ўмоўна «добрыя мужы і жонкі», так і тыя, якія маюць сур’ёзныя канфлікты, можа, нават на этапе думак пра развод. Ва ўікэндзе прымалі таксама ўдзел шматлікія сужэнскія пары, якія жадалі вярнуцца адно да аднаго пасля разводу. «Сужэнскія сустрэчы» адкрыты на кожную пару, якая імкнецца, каб іх сумеснае жыццё пастаянна развівалася. Удзельнікам не ставіцца фармальных абмежаванняў — на рэкалекцыі могуць прыехаць праваслаўныя і змешаныя сужэнствы, напрыклад, каталіцка-праваслаўныя, пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе і яшчэ не вянчаліся, сужэнствы ў паўторным шлюбе. Кантактныя нумары для запісу на рэкалекцыі: e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(VGr) |