Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр 4-5 лютага наведае каталіцкія парафіі Магілёва |
Анонсы
|
18.01.2017 19:33 |
Праграма прабывання ў Магілёве Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра распачнецца з удзелу ў пастырскай сустрэчы духавенства Магілёўшчыны 4 лютага.
Сустрэча адбудзецца ў катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава. Пра гэта стала вядома падчас пастырскай сустрэчы святароў і манаскіх сясцёр Магілёўскага рэгіёна 18 студзеня. У праграме візіту арцыбіскупа на 4 лютага запланавана сустрэча з архіерэем Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі Сафроніем, а таксама з губернатарам Магілёўскай вобласці Уладзімірам Даманеўскім.
Чакаецца таксама, што Апостальскі Нунцый наведае музей гісторыі Магілёва ў гарадской ратушы і каталіцкую парафію Св. Антонія Падуанскага.
5 лютага іерарх узначаліць святую Імшу ў магілёўскай катэдры і сустрэнецца з вернікамі.
(IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.