Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча кансэкраваных асобаў у Мінску пройдзе 1 лютага (+праграма)
Анонсы
30.01.2017 15:05

Штогод 2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, адзначаецца дзень кансэкраванага жыцця. З гэтай нагоды кансэкраваныя асобы збіраюцца на супольную малітву і святую Імшу, падчас якой аднаўляюць абяцанні жыць згодна з евангельскімі парадамі.

Сустрэча кансэкраваных асобаў, якія нясуць служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, пройдзе ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 1 лютага. Пачатак у 11.00. Узначаліць сустрэчу Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

  • 11.00 — даклад а. Кшыштафа Пасьвяты,
    адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 12.00 — святая Імша (узначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч)
  • 13.15 — пачастунак у дольным касцёле 

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.