18 лютага ў Росіцы будуць маліцца за ахвяр росіцкай трагедыі |
Анонсы |
16.02.2017 16:06 |
Арганізатары звяртаюць увагу, што з 1 студзеня 2017 года пры ўездзе ў памежную зону, куды ўваходзіць і в. Росіца Верхнядзвінскага раёна, з сабою абавязкова трэба мець пашпарт (плаціць дзяржаўную пошліну не трэба). Росіца — вёска ў Верхнядзвінскім раёне, дзе ў 1943 г. пакутніцкую смерць дабраахвотна прынялі святары марыяне Юры Кашыра і Антоні Ляшчэвіч. У 1999 годзе папа Ян Павел ІІ абвясціў росіцкіх пакутнікаў благаслаўлёнымі. З таго года ў Росіцы адбываюцца ўрачыстасці як падзяка за прыклад мужнасці веры. Сёлета малітва за ахвяраў росіцкай трагедыі пройдзе 18 лютага. Разам са святарамі і кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі ўдзельнікі ўрачыстасцяў пройдуць апошнім шляхам марыянскіх святароў і вернікаў росіцкай парафіі ў пакутнай працэсіі на пляц мучаніцтва. Праграма:
(VGr) |