У Оршы пройдзе біблійны курс на тэму Дзеяў Апосталаў |
Анонсы |
24.01.2017 08:20 |
Біблійны Курс «Эмаўс» — гэта не рэкалекцыі, а заняткі па вывучэнні Бібліі. Акрамя лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Святога Пісання, таму з сабой неабходна мець Біблію і сшытак. Як і ў любым працэсе навучання, прадугледжваюцца хатнія заданні. Паколькі курс патрабуе шмат працы і засяроджанасці, то ўдзел з дзецьмі пакуль не прадугледжваецца. Запіс трывае да 1 лютага. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: (VGr)
Таксама па тэме: Праграма рэкалекцыйных мерапрыемстваў у Оршы на бліжэйшае паўгоддзе. |