Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларусы могуць прыняць удзел у міжнародным конкурсе ў гонар бл. Баляславы Лямэнт
Анонсы
25.01.2017 12:24

Агульнаадукацыйная школа № 1 у польскім горадзе Нідзіца і Кангрэгацыя Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і пры падтрымцы шматлікіх асобаў і арганізацый ладзяць Міжнародны мастацка-літаратурны конкурс, прысвечаны благаслаўлёнай Баляславе Лямэнт.

Галоўным дэвізам конкурсу з’яўляюцца словы: «Усё дзеля большай славы Пана» — гэта асноўны дэвіз і духоўны падмурак жыцця благаслаўлёнай Баляславы на шляху да святасці.

Асноўнаю мэтаю конкурсу з’яўляецца распаўсюджанне культу благаслаўлёнай Баляславы, раскрыццё багацця яе асобы і духоўных цнотаў, яднанне сем’яў праз стварэнне ўмоваў для творчай працы ўдзельнікаў конкурсу.

Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?

Абсалютна ўсе асобы любога ўзросту.

Для ўдзелу ў конкурсе абавязкова трэба азнаёміцца з яго ўмовамі па спасылцы, дзе змешчана інфармацыя пра партнёраў конкурсу, абавязковыя ўмовы для творчых працаў, спосабаў і адрасу іх адсылкі на конкурс.

Арганізатары чакаюць творчых працаў да 1 сакавіка 2017 года. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя ў красавіку 2017 года.

Паводле ave-maria.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.