Rybyproject запускае праект па фармацыі хрысціянскіх музыкантаў |
Анонсы |
16.02.2017 10:21 |
10-12 сакавіка ў касцёле Маці Божай Фацімскай у Жодзіне пройдзе першы ўікенд з хрысціянскім гуртом Rybyproject. «Мы гатовыя з радасцю дзяліцца сваім досведам служэння Пану праз музыку. У нас за плячыма два альбомы, шэраг выступленняў на фестывалях і дыяцэзіяльных днях моладзі», — піша пра сябе калектыў у сацыяльных сетках. Як адзначыў у каментарыі Catholic.by адзін з арганізатараў сустрэчы і ўдзельнік калектыву Віталій Грышкевіч, адна з галоўных мэтаў у перспектыве — стварыць у Беларусі платформу хрысціянскіх музыкантаў. «Мы не хацелі б, каб Rybyproject успрымаліся як закрыты калектыў. Мы супраць канкурэнцыі і імкнёмся да таго, каб праз музыку ў духу сяброўства з іншымі хрысціянскімі гуртамі і музыкантамі разам праслаўляць Бога», — адзначыў Віталій.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 33 637 57 14 (Віталій), або праз элетронную пошту Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript |