Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» ладзіць прагляд фільма пра святога Джузэпэ з Каперцiна |
Анонсы |
22.02.2017 14:17 |
Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» ў межах цыкла «Сапраўдныя дзецi Божыя» ладзіць чарговы вечар кіно. На гэты раз гледачам будзе прадстаўлена неверагодная гiсторыя пра святога Джузэпэ з Каперцiна — фільм «Супраць волi святы». Прагляд адбудзецца 26 лютага ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа на мінскай Кальварыі (Кальварыйскі праезд, 1). Пачатак у 19.00. Уваход вольны.
Фiльм быў зняты ў ЗША ў 1962 годзе рэжысёрам украiнскага паходжання Эдвардам Дзмiтрыкам. У галоўнай ролi — знакамiты Максiмiльян Шэл. Цяжка паверыць, што ўсе гэтыя падзеi сапраўды адбылiся, але ўсё пацверджана дакументальна i сведкi заслугоўваюць даверу. Гэты вельмi светлы і добры фiльм запрашае задумацца пра святасць, пыху i пакору, а таксама пра неспасцiгальную таямнiцу Божай любовi i выбранасцi Богам. (VGr) |