Мінск: «Акадэмія сям'і» ладзіць сустрэчу для сем’яў |
Анонсы |
08.03.2017 10:57 |
11 сакавіка «Акадэмія сям'і» ладзіць сустрэчу для сем’яў. Асабліва цікавай яна можа стаць для маладых сужэнстваў і бацькоў, у якіх ёсць малыя дзеці. Сустрэча пройдзе ў Мінску ў Грэка-каталіцкім цэнтры Праведнага Язэпа. Падчас сустрэчы будуць мадэлявацца разнастайныя сітуацыі, якія здараюцца ў сям’і, разглядацца актуальныя праблемы выхавання дзяцей, будавання і аздараўлення сужэнскіх адносін, будавання здаровых адносін з бабулямі-дзядулямі, сябрамі. Сустрэча распачнецца ў 13.00 і завершыцца ў 16.00. Будзе перапынак на каву. Дадатковыя пытанні па тэлефонах: Месца правядзення сустрэчы — Грэка-каталіцкі цэнтр Праведнага Язэпа (Мінск, вул. Арджанікідзэ, 6).
Курсы «Акадэміі сям'і» праводзяцца па праграме IFFD (International Federation For Family Development) у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Беларусі і ва Украіне пры падтрымцы фонду «Волга», які разнастайнымі ініцыятывамі імкнецца дапамагаць бацькам дасягнуць высокага майстэрства выхавання ў сям’і. На семінарах сужэнцы, бацькі атрымоўваюць неабходную падтрымку і эфектыўную дапамогу, дзякуючы чаму могуць якасна выконваць сваю ролю ў выхаванні дзяцей, а таксама будаваць і ўмацоўваць шчаслівыя сужэнскія саюзы. Семінары праходзяць з выкарыстаннем метаду аналізу канкрэтных сітуацый (англ. Case method), які на сёння прызнаны найбольш эфектыўным. Гэта методыка, у якой рашучую ролю адыгрывае актыўны ўдзел і праца саміх удзельнікаў курса: заўсёды прысутнічаюць і муж і жонка. (VGr) |