Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ў Навагрудку
Анонсы
05.05.2017 09:51

6–8 мая пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдуць Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняга форуму — «Вялікія рэчы ўчыніў нам Бог праз Марыю».

У мінулым годзе дыяцэзіяльныя Дні моладзі праходзілі ў парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах.

Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі бяруць свой пачатак у 1993 годзе. Ініцыятарам іх правядзення стаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Першы з’езд моладзі прайшоў у маі 1993 г., і з таго часу каталіцкая моладзь з усёй дыяцэзіі штогод збіраецца на супольную малітву.


фПраграма:

6 мая, субота

  • 15.00 — рэгістрацыя і рассяленне
  • 18.30 — прывітанне ўдзельнікаў і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 19.00 — святая Імша (касцёл св. Міхала Арханёла)
  • 20.00 — вячэра (пры касцёле)
  • 20.40 — даклад на тэму «Марыя — нашая маці і прыклад жыцця»
  • 21.10 — канцэрт гурта AVE
  • 22.45 — вечаровая малітва і благаслаўленне

7 мая, нядзеля

  • 09.00 — ранішняя малітва (касцёл Перамянення Пана — фара)
  • 09.30 — «Катэхеза ў катэхезах»
  • 10.30 — вынікі катэхез
  • 12.00 — святая Імша (касцёл св. Міхала Арханёла)
  • 13.30 — абед
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці (касцёл св. Міхала Арханёла)
  • 15.15 — прэзентацыя моладзевых груп і размова з цікавымі людзьмі
  • 18.00 — вячэра
  • 19.30 — Эўхарыстычная адарацыя
  • 21.00 — канцэрт гурта OPEN
  • 22.45 — вечаровая малітва і благаслаўленне

8 мая, панядзелак

  • 07.30 — першая пілігрымка на месца мучаніцкай смерці 11 благаслаўлёных сясцёр назарэтанак
  • 08.30 — святая Імша на месцы мучаніцкай смерці
  • 10.30 — канцэрт праслаўлення з гуртом Laudans
  • 12.00 — заканчэнне


Умовы ўдзелу

  • узрост ад 16 гадоў (кандыдатам да ўдзелу, якім менш за 16 гадоў, неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў)
  • рэлігійныя намеры
  • адказны за групу
  • спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт, колькасць хлопцаў і дзяўчат)
  • сродкі гігіены і рэкамендаваныя лекі
  • кубак, лыжка і міска
  • дыванок і спальнік (начлегі для большай часткі ўдзельнікаў запланаваныя ў каледжах і школах)
  • асабісты ўзнос у памеры 4 бел. рублі (існуе магчымасць звальнення ад узносу пасля размовы з арганізатарамі)

Падчас сустрэчы кожная група можа зрабіць сваю прэзентацыю (максімальны час — 7 хвілін). Форма прэзентацыі — сведчанне на тэму «Марыя — наша Маці».

Паведаміць пра ўдзел групы неабходна да 27 красавіка:

  • у Гродне: кс. Антоній Грэмза (+375 15 274-00-73, маб. тэл.: +375 29 632-43-73)
  • у Навагрудку: кс. Юрый Жэгарын (маб.тэл.: +375 44 552-21-99)

Прыезд і ад’езд: уласным транспартам, аўтобусамі ці цягніком (да чыг. станцыі Наваельня)


Інфармацыя для тых, хто прыязджае цягнікамі «Гродна – Ліда», «Ліда – Баранавічы»:

  • 6 мая — цягнік «Гродна – Ліда» адпраўляецца з чыг. вакзала ў Гродне ў 12.24; перасадка на чыг. вакзале ў Лідзе на цягнік «Ліда – Баранавічы», які адпраўляецца ў 16.17; канцавая станцыя — Наваельня, адкуль даезд да Навагрудка запланаваны заказнымі аўтобусамі. Расклад прыпынкаў цягніка ў розных мясцовасцях арганізатары пададуць асобна падчас заяўкі кожнай парафіяльнай групы.

Тыя, хто прыязджае ў Навагрудак заказнымі аўтобусамі, будуць праходзіць рэгістрацыю на паркінгу каля Дому быта. Тыя, хто даязджае сваім ходам, будуць праходзіць рэгістрацыю пры касцёле св. Міхала Арханёла.

Пра выбар транспартнага сродку неабходна паведаміць арганізатарам.

  • 8 мая — цягнік «Наваельня – Ліда» адпраўляецца з чыг. станцыі ў Наваельні ў 13.27

Моладзь, якая плануе ад’езд цягніком з г. п. Наваельня, павінна паведаміць пра гэта арганізатарам.

Паводле grodnensis.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.