У візантыйскім царкоўным календары ІІІ Нядзеля Вялікага посту называецца Крыжапаклоннай і ўрачыста адзначаецца як сярэдзіна гэтага літургічнага перыяду. Вашай увазе расклад службаў Крыжапаклоннай нядзелі у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска.
«Нядзеля Крыжапаклонная — гэта сярэдзіна Вялікага посту, паколькі прайшло тры тыдні і засталося тры, але гэта яшчэ і кульмінацыя духоўнага перажывання Вялікага посту. Наша візантыйская традыцыя дае нам магчымасць “вырвацца на вяршыню”, азірнуцца, убачыць той шлях, які мы прайшлі за тры тыдні, і паразважаць над тым, як прайсці наступныя тры. Убачыць Крыжовую дарогу нашага Збавіцеля і сам Крыж Гасподні, пакланіцца Яму, але ў перспектыве Уваскрасення і Славы Хрыста», — адзначае а. Андрэй Абламейка.
Расклад:
17 САКАВІКА, ПЯТНІЦА
Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы (капліца Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)
- 19.00 — Літургія раней асвячаных Дароў, сакрамэнт пакаяння
- Казанне — а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст
18 САКАВІКА, СУБОТА
Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (капліца Душпастырскага Цэнтра, зав. Снежны, д. 7, ст. метро «Маладзёжная»)
- 10.00 — Заўпакойная Боская Літургія з Паніхідай
- 18.00 — ВЯЧЭРНЯ
- 19.00 — Духоўная сустрэча моладзі
19 САКАВІКА, НЯДЗЕЛЯ
Парафія Святога Духа (касцёл свв. Сымона і Алены — дольны касцёл) Велікапосныя рэкалекцыі — праводзіць а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст
- 10.00 — Ютрань, сакрамэнт пакаяння
- 11.00 — Боская Літургія, рэкалекцыйнае казанне
- 18.00 — Боская Літургія, сакрамэнт пакаяння
Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
- 09.00 — Ютрань, сакрамэнт пакаяння
- 10.00 — Боская Літургія, святочнае казанне (архімандрыт Сяргей Гаек)
Парафія Праведнага Язэпа
- 09.15 — Ютрань, сакрамэнт пакаяння
- 10.00 — Боская Літургія, святочнае казанне (а. Аляксандр Шыбека)
Парафія св. Міколы Цудатворцы (капліца Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)
- 14.30 — сакрамэнт пакаяння
- 15.00 — Боская Літургія, святочнае казанне (а. Аляксандр Шыбека)
(VGr)
|