У семінарыі ў Пінску пройдзе з’езд міністрантаў |
Анонсы
|
24.03.2017 11:19 |
Сустрэча міністрантаў і юнакоў, якія разважаюць над святарскім пакліканнем, адбудзецца 28-30 сакавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
Што будзе ўяўляць сабой сустрэча?
У межах сустрэчы запланаваны шэраг практычных заняткаў па літургічнай службе алтара, духоўныя канферэнцыі, размова з семінарыстамі і фарматарамі семінарыі, творчыя і спартыўныя мерапрыемствы, спаборніцтвы, магчымасць праявіць свае таленты і проста пабыць з Богам у непаўторнай атмасферы семінарыйнага рытму жыцця.
Пачатак — 28 сакавіка ў 13.00, заканчэнне 30 сакавіка — у 15.00. Узрост удзельнікаў — ад 13 гадоў. З сабой неабходна мець нататнік, ручку, комжу і спартыўную вопратку.
Жадаючых прыняць удзел у сустрэчы арганізатары просяць загадзя паведаміць па тэлефонах:
тэл. +375 25 604 41 86, +375 29 727 31 98, e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(IL)
|