9 мая вырушыць пілігрымка з Пінска ў Лагішын |
Анонсы |
04.05.2017 09:28 |
Ужо больш за 25 гадоў у аднадзённай пілігрымцы ў Лагішын бяруць удзел не толькі вернікі з пінскіх парафій, але і з розных куткоў Палесся і ўсёй Беларусі. Апошнія гады да Маці Божай, Каралевы Палесся, пешшу ідуць таксама навучэнцы і выкладчыкі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. Для многіх вернікаў гэтая маёвая пілігрымка становіцца «адкрыццём паломніцкага сезона». Выхад — у 8.00 ад катэдральнага касцёла ў Пінску. Завершыцца аднадзённая пілігрымка ўрачыстай св. Імшой у санктуарыі Маці Божай у Лагішыне ў 18.00. Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: (VGr) |