Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фацімскі сімпозіум у Жодзіне: што ўвайшло ў праграму?
Анонсы
08.05.2017 14:05

12-15 мая ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне пройдзе сімпозіум, прысвечаны 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.

f

План сустрэчы:

12 мая

  • 8.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 9.00 — святая Імша з фацімскім навучаннем
  • 10.00 – 18.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзяць сем’і з жодзінскай парафіі Маці Божай Фацімскай)
  • 17.30 — маёвае набажэнства
  • 18.00 — святая Імша з Фацімскім навучаннем
  • 19.00 — Нешпары на ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 19.30 — працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай пры запаленых свечках
  • 20.00 — Фацімскі ружанец
  • 21.00 – 23.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту


13 мая

  • 9.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Фацімскі ружанец
  • 11.00 — Фацімская малітва і заканчэнне адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 11.20 — сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ля касцёльнай брамы
  • 12.00 — урачыстая адпустовая святая Імша. Працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай
  • 14.00 — забаўляльныя мерапрыемствы на касцёльнай тэрыторыі і пачастунак для ўсіх прысутных
  • 17.00 — святочны канцэрт у гарадскім парку культуры і адпачынку
  • 21.00 — прыблізнае заканчэнне кацэрта


14 мая (нядзеля)

  • 8.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 9.00 — святая Імша з фацімскім навучаннем
  • 11.00 — святая Імша з фацімскім навучаннем з удзелам дзетак
  • 18.00 — святая Імша з фацімскім навучаннем
  • 19.00 — фацімскае набажэнства


15 мая (дыяцэзіяльны дзель засяроджання)

  • 11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 12.00 — святая Імша і працэсія з фігурай Фаці Божай Фацімскай
  • 13.30 — даклад на тэму «Гістарыны кантэкст аб’яўленняў у Фаціме»
  • 14.00 — даклад на тэму «Актуальнасць фацімскіх аб’яўленняў у сучасным свеце»
  • 18.00 — святая Імша на заканчэнне фацімскага сіпозіума

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.