Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Урачыстасці з нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў пройдуць у Шуміліне
Анонсы
08.05.2017 15:01

У парафіі Маці Божай Фацімскай і Св. Язафата Кунцэвіча ў Шуміліне з нагоды юбілея фацімскіх аб’яўленняў 12-13 мая пройдуць парафіяльныя ўрачыстасці.

У святкаванні прымуць удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Урачыстасці пройдуць пры ўдзеле святароў і кансэкраваных асобаў, а таксама прадстаўнікоў мясцовых уладаў і шматлікіх вернікаў. Парафіяльная супольнасць у Шуміліне запрашае ўсіх усіх жадаючых далучыцца да парафіяльнага фэсту.

Праграма

  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў з сакрамэнтам бежмавання
  • 20.30 — «Малітва з Папам», трансляцыя з Фацімы
  • 21.00 – 22.00 — пачатак адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту
    Ружанец (частка першая)

  • 00.00 — святая Імша, працэсія ружанцовая са свечкамі (частка другая)
  • 03.00 — вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 04.00 – 6.00 — адарацыя ў цішыні (індывідуальная)
    Магчымасць папіць гарбаты
  • 06.00 — гадзінкі аб Найсвяцейшай Марыі Панне
  • 08.00 — Урачыстая ютрань аб Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 10.00 — Ружанец  (трэцяя частка — праводзяць дзеці)
  • 11.00 — Акафіст (супольнасць грэка-католікаў)
  • 12.00 — святая Імша з удзелам Апостальскага нунцыя Габэра Пінтэра з удзелам святароў і кансэкраваных асоб Віцебскай дыяцэзіі
    Ружанцовая працэсія (частка чацвёртая)
  • 14.00 — сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў з Нунцыем
    Абед
  • 15.00 — канцэрт, флэшмоб для дзяцей, латарэя

а. Анджэй Юхневіч OMI

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.