Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Эўхарыстычная працэсія ў Пінску пройдзе 28 мая |
| Анонсы |
| 18.05.2017 15:46 |
|
28 мая па вуліцах Пінска пройдзе Эўхарыстычная працэсія. Пасля пабудовы ў Пінску новага касцёла св. Бэнэдыкта традыцыйная працэсія Божага Цела стала магчымай ад катэдральнай базылікі ў цэнтры горада да святыні ў новым мікрараёне сталіцы Палесся.
Святкаванне распачнецца ў 9.00 св. Імшой у пінскай катэдры, на якую збяруцца вернікі з усіх парафій горада. У 10.00, адразу пасля св. Імшы, ад старадаўняй базылікі вырушыць велічнае малітоўнае шэсце на ўшанаванне Езуса Хрыста, прысутнага сярод нас у сакрамэнце Эўхарыстыі. Кс. Андрэй Рылка |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку