| У гродзенскай семінарыі пройдуць рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» |
| Анонсы |
| 05.06.2017 11:35 |
|
Рэкалекцыі арганізоўваюцца для юнакоў, а асабліва міністрантаў ад 14 гадоў. Падчас дзён духоўнага засяроджання ўдзельнікі ў цішыні і на малітве будуць разважаць над сваім жыццёвым шляхам і пра сваё пакліканне. Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі ўстановы, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы. З сабой неабходна мець комжу і спартыўнае адзенне. Пра ўдзел трэба паведаміць да 1 жніўня. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Адказныя за рэкалекцыі: Запіс па тэлефоне: (VGr) |


3–6 жніўня падчас летніх канікул у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне будуць праходзіць рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» на тэму «Міласэрныя, як Айцец».
для друку