Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Семінар для абаронцаў жыцця і сям'і пройдзе ў Мінску (+праграма)
Анонсы
06.06.2017 17:57

Семінар у форме майстар-класа для абаронцаў жыцця і сямейных каштоўнасцей пройдзе 9-11 чэрвеня ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны).

У праграме семінара — падрыхтоўка да правядзення лекцый у абарону жыцця і сям'і, павышэнне кваліфікацыі тых лектараў, якія ўжо працуюць у сферы абароны жыцця.

Мерапрыемства пройдзе разам з экспазіцыяй перасовачнай выстаўкі ў абарону жыцця «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Выстаўка складаецца з 20 стэндаў і суправаджаецца мультымедыйнымі прэзентацыямі. Выстаўка прызначана найперш для моладзі ад 15 да 25 гадоў.

Семінар будуць праводзіць доктар тэалогіі і інструктар метаду распазнавання плоднасці Уладзіслаў Валаховіч, псіхолаг і педагог, тэолаг Іван Пузанаў, настаўнік метаду распазнавання плоднасці, інструктар школы натуральнага нараджэння педагог Наталля Пузанава, акушэрка і псіхолаг Вольга Чаркасава.

У працэсе семінара па запытах ўдзельнікаў у праграме магчымыя змены.

9 чэрвеня (пятніца)

  • 18.00 — Знаёмства. Прэзентацыя выставы «Два шляхі: што абярэш ты?» (Іван Пузанаў)
  • 19.00 — Грамадзянскі шлюб або «пробная сям'я» (Іван Пузанаў)
  • 20.00 — Дэмаграфія, глабалізм і знішчэнне сям'і (Уладзіслаў Валаховіч)

10 чэрвеня (субота)

  • 10.00 — Рэфлексія
  • 11.00 — Штучнае апладненне (статыстыка, прычыны і наступствы) (Наталля Пузанава)
  • 12.00 — Гендар. Вытокі і наступствы прапаганды гендэрнай ідэалогіі ў свеце (Уладзіслаў Валаховіч)
  • 13.30 — Дзеці і інфармацыя. Методыка абароны ад немаральнасці (Надзея Шарко)
  • 14.00 — Перапынак
  • 15.00 — Праўда аб кантрацэпцыі (Вольга Чаркасава, Уладзіслаў Валаховіч)
  • 16.00 — Метад распазнавання плоднасці. Экалогія сужэнства (Уладзіслаў Валаховіч)
  • 17.00 - 17.20 — Кава-паўза
  • 17.20 — Фемінізм: эмансіпацыя шчасця. Айцоўства (шляхі выхаду з крызісу) (Уладзіслаў Валаховіч)
  • 18.30 — 12 прычын нарадзіць яшчэ аднаго (Іван Пузанаў)

11 чэрвеня (нядзеля)

  • 10.00 — Наступствы сексуальнай рэвалюцыі. Ці магчыма сёння казаць пра цнатлівасць?
    (Прычыны захаваць цнатлівасць да шлюбу) (Вольга Чаркасава)
  • 11.00 — Пытанні эўтаназіі і сучаснай еўгенікі (Наталля Пузанава)
  • 12.00 — Асаблівыя дзеці — асаблівы дар (Іван Пузанаў)
  • 13.00 — Выніковая рэфлексія. Абмен досведам

    (prolife-belarus.org/cath)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.