| У нясвіжскім касцёле пройдуць «Вечары Вялікага тэатра» |
| Анонсы |
| 21.06.2017 10:47 |
|
Канцэрт стане пачаткам трохдзённага праекта «Вечары Вялікага тэатра», які пройдзе ў летняй рэзідэнцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Уваход на канцэрты вольны. Сёлета ў праграму ўвойдуць творы Юзафа Казлоўскага, Вольфганга Амадэя Моцарта, Іягана Шульца, Ёзэфа Гайдна, Юзафа Дашчынскага і інш.
«Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» — штогадовы фінальны акорд тэатральнага сезона беларускага Вялікага тэатра. Традыцыйна спектаклі і канцэртныя праграмы, якія складаюць фестывальную праграму, праходзяць на некалькіх сцэнічных пляцоўках: ва ўнутраным двары і тэатральнай зале замка, у гарадской Ратушы, а таксама ў касцёле Божага Цела. Музычны праект буйнейшага тэатра Беларусі існуе з 2010 года і за гэты час стаў брэндам. |


23 чэрвеня у касцёле Божага Цела ў Нясвіжы — адным з прыгажэйшых
барочных святыняў Еўропы — пройдзе канцэрт салістаў і артыстаў аркестра
Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.
для друку