У Радашковічах пройдзе Купалаў фэст |
Анонсы |
23.06.2017 15:57 |
9 ліпеня ў 10.00 у Радашковічах пройдзе Купалаў фэст, сёлета з нагоды двух юбілеяў. 570-годдзе адзначае адна з найстарэйшых у Беларусі парафія Святой Тройцы ў Радашковічах. Менавіта тут 12 ліпеня 1882 года быў ахрышчаны Янка Купала, 135-годдзе з дня нараджэння якога святкуецца сёлета.
Арганізатары Купалавага фэсту — парафія Святой Тройцы ў Радашковічах, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Купалаў фэст будзе праходзіць у радашковіцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (вул. Бурдзенюка, 2). Распачнецца ўрачыстасць святой Імшой. З жыццём і творчасцю Янкі Купалы будзе знаёміць выстава «Завуся я толькі Янка Купала» і грамадска-культурная акцыя «Чытаем Купалу разам», падчас якой прагучаць вершы, якія адлюстроўваюць традыцыi Касцёла ў творчасцi Янкi Купалы. Пасля адбудзецца канцэрт з удзелам фальклорнага калектыва «Гасцiнец» (Ракаў) і Алега Хаменкі (гурт «Палац»). Гасцей фэсту чакае гарбата з пачастункам. Купалаўскія дні 2017 27 чэрвеня (аўторак) 28 чэрвеня (серада) 2 ліпеня (нядзеля) 6 ліпеня (чацвер) 7 ліпеня (пятніца) 8 ліпеня (субота) 9 ліпеня (нядзеля) (cath/vgr) |