Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Пешая пілігрымка Гродна-Адамавічы-Навумавічы пройдзе 15 ліпеня |
Анонсы
|
03.07.2017 11:00 |
Пілігрымка «Шляхам мучанікаў нашай зямлі» распачнецца ў Гродне ў касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у 12.00. Малітоўны шлях будзе прысвечаны ў гонар святароў і вернікаў Гродна і Ліпска.
Завершыцца пілігрымка ля Навумавічаў (форт №2) святой Імшой у 19.00, падчас якой будуць маліцца ў інтэнцыі ахвяраў Другой сусветнай вайны, а таксама выпрошваць заступніцтва бл. Мар'яны Бярнацкай, якая разам з іншымі была замардаваная на Форце за Гродна. Умовы ўдзелу ў пілігрымцы і святой Імшы на Форце № 2:
Пілігрымы збіраюцца ў 12.00 у францішканскім касцёле Гродна і пасля сумеснай малітвы ў арганізаванай групе выправяцца на Форт № 2. Пераход запланаваны каля шпіталю хуткай дапамогі і праз вёску Адамавічы.
Пілігрымы пажылога ўзросту збяруцца на прыпынку ля крамы Баторыя (плошча Савецкая) у 14.30 і гарадскім аўтобусам прыбудуць да парафіяльнага касцёла ў Адамавічах.
З-пад касцёла ў Адамавічах у 15.15 пілігрымы разам выправяцца на Форт № 2, праз вёскі Міцкавічы і Навумавічы.
Непаўнагадовыя пілігрымы павінны мець апекуноў. Арганізатары просяць удзельнікаў пілігрымкі ўзяць у дарогу ежу (абед падчас пілігрымкі прадугледжаны не будзе), а таксама добры абутак для пясчанай дарогі. Падчас пілігрымкі і св. Імшы спатрэбіцца таксама дыванок.
Для тых, хто не зможа пайсці 15 ліпеня ў пілігрымку, будзе магчымасць праезду гарадскім аўтобусам на св. Імшу ў 19.00 на Форце № 2. Адпраўленне аўтобуса з прыпынка ля крамы Баторыя (плошча Савецкая) у 18.00.
Пасля заканчэння св. Імшы для пілігрымаў прадугледжаны гарадскі аўтобус да Гродна. Плата за праезд на аўтобусе з'яўляецца добраахвотнай ахвярай, якую можна будзе скласці ў скарбонку ў аўтобусе. Пытанні па тэлефоне: +375 29 286 3178 (кс. Антоні Грэмза)
(cath)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.