Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
14 лютага — свята св. Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Дз 13, 46–49

Таму мы звяртаемся да язычнікаў

Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.

У тыя дні:

Павел і Барнаба сказалі юдэям: Вам першым трэба было абвяшчаць слова Божае. Але паколькі вы адкідваеце яго і лічыце саміх сябе нявартымі вечнага жыцця, таму мы звяртаемся да язычнікаў. Бо так нам загадаў Пан: Я зрабіў цябе святлом народаў, каб ты быў збаўленнем аж да межаў зямлі.

Калі пачулі гэта язычнікі, узрадаваліся і славілі слова Пана, і ўсе, прызначаныя да жыцця вечнага, паверылі. І слова Пана пашыралася па ўсёй краіне.

Гэта слова Божае.

а

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
         Пс 117 (116), 1–2 (Р.: Мк 16, 15)

Рэфрэн: Ідзіце і абвяшчайце Евангелле.
Або: Аллелюя.

1. Хваліце Пана, усе народы, *
праслаўляйце Яго ўсе плямёны.
2. Бо вялікая над намі Яго міласэрнасць, *
і вернасць Ягоная трывае навекі.

Рэфрэн:а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ


Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
Лк 4, 18
Пан намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім,
паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Лк 10, 1–9

Жніво вялікае, а работнікаў мала

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Прызначыў Пан іншых семдзесят двух вучняў і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў ісці. І сказаў ім: Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё.

Ідзіце, вось Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. Не бярыце ні машны, ні торбы, ні сандаляў, і ў дарозе нікога не вітайце. У які дом увойдзеце, спачатку кажыце: Спакой гэтаму дому! І калі будзе там сын спакою, то на ім спачне ваш спакой. Калі ж не, то вернецца да вас. Заставайцеся ў тым доме, ешце і піце, што ў іх ёсць, бо работнік заслугоўвае платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.

І калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ешце, што вам пададуць. І аздараўляйце ў ім хворых, і кажыце ім: Наблізілася да вас Валадарства Божае.

Гэта слова Пана.


Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.