Трох новых дыяканаў атрымае Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Анонсы |
15.10.2015 17:05 |
Напрыканцы кастрычніка тры семінарысты з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прымуць дыяканскае пасвячэнне ў сваіх родных парафіях. Аб гэтым стала вядома падчас пастырскай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 15 кастрычніка. 25 кастрычніка ў вілейскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага дыяканскае пасвячэнне атрымае семінарыст Павел Трон. 31 кастрычніка ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы дыяканамі стануць Аўгуст Калесінскі і Раман Страшко. Дыяканскае пасвячэнне семінарыстам удзеліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Семінарысты запрашаюць усіх жадаючых на пасвячэнні, каб раздзяліць з імі радасць, а таксама просяць аб малітве. Семінарыст Аўгуст Калесінскі Семінарыст Раман Страшко Семінарыст Павел Трон
(MV) Фота Аляксандры Шчыглінскай |