Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ян 1, 6-8. 19-28 |
«Сярод вас стаіць той, каго вы не ведаеце» З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб сведчыць пра Святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы, каб сведчыць пра Святло. І вось сведчанне Яна. Калі юдэі паслалі з Ерузалема святароў і левітаў, каб яны спыталіся ў яго: Хто ты? Ён абвясціў, і не выракся, і вызнаў: Я не Хрыстус. І спыталіся ў яго: Дык хто ж? Ты Ілля? І сказаў: Не. Ты прарок? І ён адказаў: Не. Тады сказалі яму: Хто ж ты, каб нам адказаць тым, хто паслаў нас. Што гаворыш ты пра самога сябе? Ён сказаў: Я голас таго, хто кліча ў пустыні: раўняйце дарогу Пану, як сказаў прарок Ісая. А пасланцы ж былі з фарысеяў. І яны спыталіся ў яго: Тады чаму ты хрысціш, калі ты ні Хрыстус, ні Ілля, і ні прарок? Ян сказаў ім у адказ: Я хрышчу вадою. А сярод вас стаіць той, каго вы не ведаеце, той, хто ідзе за мною, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях ягоных. Было гэта ў Бэтаніі, за Ярданам, дзе хрысціў Ян. |
Адноўлена 25.10.2014 21:14 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.