Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 9, 14-17 |
05.07.2014 03:00 |
«Ці могуць быць у жалобе госці вяселля, пакуль з імі малады?» У той час: Вучні Яна прыйшлі да Езуса і сказалі: Чаму мы і фарысеі посцім шмат, а Твае вучні не посцяць? А Езус адказаў ім: Ці могуць быць у жалобе госці вяселля, пакуль з імі малады? Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх малады, і тады будуць посціць. Ніхто не прышывае латы з нябеленага палатна на старую вопратку, бо прышытае рве вопратку, і дзірка робіцца яшчэ горшай. І не ўліваюць таксама маладое віно ў старыя мяхі. Інакш, разрываюцца мяхі, і віно выліваецца, і мяхі псуюцца. Але маладое віно ўліваюць у новыя мяхі, тады захоўваецца і тое, і другое. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.