Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Мц 6, 7-15 |
| 18.06.2015 03:00 |
|
«Таму так маліцеся » У той час: Езус
сказаў сваім вучням: Калі моліцеся, не гаварыце шмат, як язычнікі, бо
яны думаюць, што ў мнагаслоўі сваім пачутыя будуць. Не будзьце ж
падобнымі да іх, бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым
вы папросіце ў Яго. Таму так маліцеся: Ойча наш, каторы ёсць у небе,
свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая, як у небе,
так і на зямлі; хлеба нашага штодзённага дай нам сёння; і даруй нам
правіны нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у
спакусу, але збаў нас ад злога. Калі вы будзеце дараваць людзям правіны іхнія, то Айцец ваш Нябесны даруе і вам. А калі не будзеце дараваць людзям, то і Айцец ваш не даруе вам правінаў вашых. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку