|
20.06.2015 03:00 |
|
«Не клапаціцеся аб заўтрашнім дні »
У той час:
Езус
сказаў сваім вучням: Ніхто не можа служыць двум гаспадарам. Бо ці
аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; ці аднаго будзе трымацца, а
другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне.
Таму кажу
вам: Не клапаціцеся аб жыцці вашым, што есці і што піць, ні аб целе
вашым, у што апрануцца. Ці ж душа не большая за ежу, а цела — за
вопратку? Паглядзіце на птушак нябесных: яны ні сеюць, ні жнуць, ні
збіраюць у засекі, і Айцец ваш Нябесны корміць іх. Ці ж вы не нашмат
лепшыя за іх? Ды і хто з вас, клапоцячыся, можа дадаць сабе росту хоць
адзін локаць? І пра вопратку навошта клапоціцеся? Паглядзіце на лілеі
палявыя, як яны растуць: ні працуюць, ні прадуць. Але кажу вам, што і
Саламон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх. Калі ж
палявую траву, якая сёння ёсць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так
апранае, наколькі ж больш вас, малаверныя! Таму не клапаціцеся і не
кажыце: Што нам есці? — або: Што піць? — або: У што апрануцца? Бо ўсяго
гэтага шукаюць язычнікі. Айцец жа ваш Нябесны ведае, што вы маеце
патрэбу ва ўсім гэтым. Шукайце найперш Валадарства Божага і
справядлівасці Ягонай, а гэта ўсё дадасца вам. Таму не клапаціцеся аб
заўтрашнім дні, бо заўтра само за сябе паклапоціцца. Хопіць кожнаму дню
свайго клопату.
|