| Мц 7, 21-29 |
| 25.06.2015 03:00 |
|
«Дом, пабудаваны на скале, і дом, пабудаваны на пяску» Езус
сказаў сваім вучням: Не кожны, хто кажа Мне: Пане, Пане, — увойдзе ў
Нябеснае Валадарства, але той, хто выконвае волю Айца Майго, які ў
нябёсах. Многія скажуць Мне ў той дзень: Пане, Пане, ці не ад Твайго імя
мы прарочылі і ці не Тваім імем дэманаў выганялі, і ці не Тваім імем
многія цуды чынілі? І тады абвяшчу ім: Я ніколі не ведаў вас, адыдзіце
ад Мяне вы, што чыніце беззаконне. Вось жа кожны, хто слухае
гэтыя словы Мае і выконвае іх, будзе падобны да чалавека разумнага, які
пабудаваў свой дом на скале. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і
падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён не ўпаў, бо пастаўлены быў на
скале. А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх,
будзе падобны да чалавека неразважлівага, які пабудаваў свой дом на
пяску. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў
дом той; і ён упаў, і было падзенне яго вялікае. |


для друку